Гатоўнасць да пажаранебяспечнага перыяду
31 мая 2022
У Глыбоцкім раёне праведзены тактыка-спецыяльныя вучэнні па ліквідацыі надзвычайных сітуацый, звязаных з абрушэннем аварыйных будынкаў і збудаванняў.
У Глыбоцкім раёне праведзены тактыка-спецыяльныя вучэнні па ліквідацыі надзвычайных сітуацый, звязаных з абрушэннем аварыйных будынкаў і збудаванняў. Галоўнай мэтай правядзення вучэнняў стала практычная адпрацоўка дзеянняў аварыйных службаў, іншых зацікаўленых пры правядзенні аварыйна-выратавальных і іншых неадкладных работ пры ліквідацыі НС, звязаных з абрушэннямі старых (аварыйных) дамоў, аварыйных будынкаў і збудаванняў.
Па задуме вучэнняў у выніку моцнага ветру на тэрыторыі Залескага сельвыканкама адбылося падзенне дрэва на будынак базавай школы ў вёсцы Лучайка з абрушэннем апорнай сцяны і даху. Па папярэдніх дадзеных пад заваламі знаходзяцца пацярпелыя, адбылося ўзгаранне участкаў даху адміністрацыйнага будынка.
У рабоце па ліквідацыі прынялі ўдзел работнікі МНС, аддзела ўнутраных спраў, прадстаўнікі зональнага вузла электрасувязі, цэнтральнай раённай бальніцы, дзяржаўнае прадпрыемства «Глыбоцкая перасоўная механізаваная калона меліяводгас».
Правядзенне падобных вучэнняў дазволіла на практыцы адпрацаваць узаемадзеянне аварыйных службаў і арганізацый раёна, дзеянні ў выпадку ўзнікнення рэальнага абрушэння будынка ў раёне. Па выніках былі разабраны ўсе станоўчыя і адмоўныя моманты, якія ўзніклі ў ходзе вучэнняў. Пастаўленыя задачы выкананы паспяхова, мэты вучэнняў дасягнуты.
МНС нагадвае: усталяваны аўтаномны пажарны апавяшчальнік - гарант Вашай бяспекі! Абараніце ад бяды сябе і тых, хто вам дарагі!