Говорим о безопасности

Гаворым пра бяспеку

На працягу ўсяго лета работнікі МНС рэгулярна наведваюць дзіцячыя лагеры, каб нагадаць дзецям пра важнасць выканання правілаў бяспекі ў перыяд летніх канікул.

Сустрэчы хлопчыкаў і дзяўчынак з ратавальнікамі заўсёды праходзяць весела і карысна. На гэты раз прадстаўнікі службы «101» зазірнулі ў аздараўленчы лагер «Раднічок».

Нягледзячы на тое, што лета набліжаецца да свайго завяршэння, работнікі МНС нагадваюць пра важнасць выканання правілаў бяспекі. Асаблівая ўвага надаецца бяспецы на вадзе і бяспечнаму купанню. Многія ўдзельнікі мерапрыемства прызналіся, што ўмеюць плаваць, але не ведаюць, як правільна дзейнічаць, калі хтосьці тоне.

Важным напамінам для адпачывальнікаў стала тое, што дзецям, якія не дасягнулі 14 гадоў, купацца можна толькі ў суправаджэнні дарослых, а таксама толькі ў дазволеных месцах. Акрамя таго, работнікі МНС нагадалі, што нельга ныраць у неправераных месцах і заплываць за буйкі.

Ратавальнікі спадзяюцца, што іх візіт, а галоўнае, веды, якія яны атрымалі па асновах бяспекі жыццядзейнасці, надоўга застануцца ў памяці дзяцей і дазволяць ім пазбегнуць надзвычайных сітуацый.