Графический знак белорусского рубля

Графічны знак беларускага рубля

9 красавіка 2026

Графічны знак афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь – беларускага рубля зацверджаны пастановай Праўлення Нацыянальнага банка ад 27 студзеня 2026 г. № 25.

Графічны знак уяўляе сабой кірылічную загалоўную літару «Б», з якой пачынаецца слова «Беларусь», што дазваляе асацыяваць выяву з Рэспублікай Беларусь і нацыянальнай грашовай адзінкай краіны. Па цэнтры літары праведзена паралельная верхняй лініі рыса, якая сімвалізуе ўстойлівасць, раўнавагу і стабільнасць.
Графічны знак гарманічна ўпісваецца ў міжнародную сістэму графічных знакаў сусветных валют. Яго выкарыстанне спрыяе павышэнню даверу да беларускага рубля, а таксама падтрыманню пазітыўнага іміджу Рэспублікі Беларусь.

Эталоннае выява графічнага знака з магчымасцю спампоўкі размешчана на афіцыйным сайце Нацыянальнага банка ў раздзеле «Банкноты і манеты» https://www.nbrb.by/coinsbanknotes/byn-ico