20.03.2026

ГИМС інфармуе

Пры ажыццяўленні Дзяржаўнай інспекцыяй па маламерных суднах Віцебскай вобласці ў 2025 годзе адміністрацыйных працэдур (усяго ажыццёўлена 5914 працэдур па дзяржаўнай рэгістрацыі, рэгістрацыі змен і тэхнічным асведчанні маламерных суднаў) і правядзенні кантрольных мерапрыемстваў на вадаёмах вобласці (праведзена 523 рэйды) было выяўлена 885 парушэнняў устаноўленых патрабаванняў заканадаўства. З іх 148 парушэнняў было звязана з невыкананнем тэрмінаў дзяржаўнай рэгістрацыі маламерных суднаў (уласнікі такіх суднаў несвоечасова – пазней за 30 дзён з моманту набыцця – звярталіся ў ГИМС для іх рэгістрацыі). Астатняя колькасць правапарушэнняў (721) – гэта невыкананне патрабаванняў бяспекі пры эксплуатацыі маламерных суднаў непасрэдна на водных аб'ектах. Пры гэтым 16 парушальнікаў былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу.
Нягледзячы на прымаемыя прафілактычныя меры, на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў 2025 годзе не абышлося без гібелі людзей, звязанай з парушэннем патрабаванняў бяспекі пры эксплуатацыі маламерных суднаў – па гэтай прычыне патанула 2 чалавекі (ва Ушацкім на аз.Полазер'е і Віцебскім на р.Заходняя Дзвіна раёнах). Асноўнымі прычынамі гібелі людзей з'явіліся кіраванне суднам у стане алкагольнага ап'янэння і невыкарыстанне індывідуальных выратавальных сродкаў (выратавальных камізэлек).
У цэлым за апошнія 5 гадоў статыстыка па гібелі людзей пры выкарыстанні маламерных суднаў на тэрыторыі Віцебскай вобласці застаецца даволі неспрыяльная – загінула 38 чалавек.
Пры гэтым, найбольш неспрыяльная сітуацыя назіраецца ў Верхнядзвінскім раёне, дзе за 5 апошніх гадоў загінула 7 чалавек пры выкарыстанні маламерных суднаў, а таксама ва Ушацкім раёне, дзе загінула 6 чалавек, у Полацкім і Чашніцкім раёнах – па 4 загінулых. Усе загінулыя былі без выратавальных камізэлек.

Выкананне ўстаноўленых патрабаванняў бяспекі пры эксплуатацыі маламерных суднаў дазволіць забяспечыць захаванне жыцця і здароўя грамадзян.
ЗАБАРАНЯЕЦЦА:
    эксплуатаваць маламернае судна ў выпадку, калі яно ва ўстаноўленым парадку не прайшло дзяржаўную рэгістрацыю і класіфікацыю і (або) тэхнічнае асведчанне, альбо знаходзіцца ў няспраўным тэхнічным стане, у тым ліку адсутнічаюць, альбо няспраўныя, блокі плавучасці, а таксама на судне адсутнічае неабходны камплект абсталявання;
    кіраваць маламерным суднам у стане алкагольнага ап'янення і (або) у стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў;
    парушаць нормы грузападымальнасці і дапушчальнай колькасці людзей на борце;
    выкарыстоўваць на маламерным судне рухавік, які перавышае максімальна дапушчальную магутнасць і (або) колькасць, а таксама ўсталёўваць рухавік на вяслярных маламерных судах;
    кіраваць маламерным суднам і знаходзіцца на ім падчас руху без выратавальнай камізэлькі, альбо ў не зашпіленым выратавальным камізэльцы;
    кіраваць маламерным суднам з асобамі, што знаходзяцца на ім, без зашпіленых выратавальных камізэлек;
    кіраваць маламерным суднам з асобамі, што знаходзяцца на буксіруемых сродках, без зашпіленых выратавальных камізэлек;
    перавозка на маламерным судне дзяцей да 7-гадовага ўзросту без суправаджэння дарослага. Пры гэтым суднавод не з'яўляецца суправаджаючым.

Дзяржаўная інспекцыя па маламерных суднах Віцебскай вобласці заклікае таксама выконваць устаноўленыя патрабаванні па дзяржаўнай рэгістрацыі і класіфікацыі набываемых маламерных суднаў і максімальна забяспечыць бяспеку іх выкарыстання.
Усе маламерныя судны, за выключэннем вяслярных лодак, байдарак і надуўных суднаў грузападымальнасцю менш за 225 кілаграмаў, у абавязковым парадку павінны прайсці дзяржаўную рэгістрацыю ў ГІМС.
Дзяржаўная рэгістрацыя і класіфікацыя маламерных суднаў ажыццяўляюцца на тэрытарыяльных участках ГІМС па месцы жыхарства фізічнай асобы, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка, па месцы знаходжання юрыдычнай асобы (яе абасобленага падраздзялення).
  Тэрмін звароту ўласніка маламернага судна ў ГІМС для дзяржаўнай рэгістрацыі судна – на працягу 30 каляндарных дзён з дня, наступнага за днём пакупкі маламернага судна, або набыцця яго на іншай законнай падставе.
Змены звестак, якія падлягаюць унясенню ў судовую кнігу (прозвішча, адрас месца жыхарства ўласніка, змяненне тыпу судна, набыццё падвеснага рухавіка, выключэнне з суднавай кнігі і інш.), таксама падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі ў ДІС.
Тэрмін звароту зацікаўленай асобы ў ДІС для дзяржаўнай рэгістрацыі змен – 14 каляндарных дзён з дня, калі ёй стала вядома аб такой змене.
У дзяржаўнай рэгістрацыі і класіфікацыі маламернага судна можа быць адмоўлена, у прыватнасці, калі на маламерным судне, альбо ў эксплуатацыйнай дакументацыі адсутнічае адзіны знак звароту прадукцыі на рынку дзяржаў – членаў Мытнага саюза.
Маламерныя судны, зарэгістраваныя ў ДІС, у абавязковым парадку павінны своечасова праходзіць тэхнічнае асведчанне.
Суднаводзіцелю забараняецца эксплуатаваць маламернае судна ў выпадку, калі яно ва ўстаноўленым парадку не прайшло дзяржаўную рэгістрацыю і класіфікацыю і (або) тэхнічнае асведчанне, альбо знаходзіцца ў няспраўным тэхнічным стане, а таксама на судне адсутнічае неабходны камплект абсталявання.

У канцы 2025 года ў Рэспубліцы Беларусь былі зацверджаны змены дзеючага заканадаўства ў сферы эксплуатацыі маламерных суднаў.
Так 16.12.2025 г. Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь была прынята пастанова № 731 «Аб пытаннях эксплуатацыі маламерных суднаў», якой былі зацверджаны ў новай рэдакцыі «Палажэнне аб дзяржаўнай рэгістрацыі і класіфікацыі маламерных суднаў…», «Палажэнне аб парадку тэхнічнага асведчання маламерных суднаў…», «Палажэнне аб парадку і падставах выдачы, абмену, анулявання і вымання пасведчання на права кіравання маторным маламерным суднам…», «Палажэнне аб парадку і падставах выдачы, абмену, анулявання і вымання міжнароднага пасведчання на права кіравання прагулачным суднам…» і «Правілы карыстання маламернымі суднамі і базамі (збудаваннямі) для іх стаянак».
Указаны нарматыўны прававы акт уступіў у сілу з 01 студзеня 2026 года.
Звяртаем асаблівую ўвагу ўласнікаў маламерных суднаў і суднаводзіцеляў на тое, што большасць змен закранула Правілы карыстання маламернымі суднамі, якія неабходна вывучыць і ў далейшым выконваць ужо ў надыходзячым сезоне.
У прыватнасці, на заканадаўчым узроўні вызначана абавязак суднаўладальніка пры прадастаўленні маламернага судна ў арэнду або іншае карыстанне прадаставіць маламернае судна ў спраўным тэхнічным стане з неабходным камплектам абсталявання, а таксама судовы білет і сертыфікат аб допуску судна да эксплуатацыі (на маламернае судна, якое падлягае дзяржаўнай рэгістрацыі і класіфікацыі). У першую чаргу гэта датычыцца суднаўладальнікаў, якія здаюць унаём жылыя памяшканні адпачывальнікам, якім яны прадастаўляюць у карыстанне свае лодкі.
Таксама ўстаноўлена адказнасць для суднавадзіцеля, г.зн. асобы, якая кіруе маламерным суднам, за кіраванне маламерным суднам з асобамі, якія знаходзяцца на ім, альбо на буксіруемых гэтым суднам сродках (водныя лыжы, вейкборды, «бананы», кругі, ветразь-парашутныя сродкі), без зашпіленых ратавальных камізэлек. Гэта ж патрабаванне датычыцца і самога суднавадзіцеля.
На маламерных суднах, якія буксіруюць названыя сродкі, акрамя суднавадзіцеля павінна знаходзіцца іншая асоба, якая абавязана назіраць за людзьмі, што знаходзяцца на іх, і інфармаваць суднавадзіцеля аб узнікненні аварыйных сітуацый з імі.
Навацыяй з'яўляецца і забарона на перавозку на маламерным судне дзяцей да 7 гадоў без суправаджэння дарослага. Пры гэтым суднавадзіцель не з'яўляецца суправаджаючым.
З усімі патрабаваннямі заканадаўства, што датычыцца пытанняў рэгістрацыі маламерных суднаў і іх эксплуатацыі, можна азнаёміцца на афіцыйным сайце ГУ «ДЗІМС» Рэспублікі Беларусь у сетцы Інтэрнэт ва ўкладцы «Заканадаўства».

ДЗІМС Віцебскай вобласці