Да ведама плацельшчыкаў абавязковых страхавых узносаў і работнікаў арганізацый

Да ведама плацельшчыкаў абавязковых страхавых узносаў
і работнікаў арганізацый

Віцебскае абласное ўпраўленне Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва інфармуе, што па стане на 01.01.2020 пратэрмінаваную запазычанасць па плацяжах у бюджэт фонду мелі 309 працадаўцаў вобласці на агульную суму 13 553 058,86 рублёў.

Нявыплата узносаў парушае права грамадзян на пенсійнае забеспячэнне. У адпаведнасці з артыкулам 51 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 красавіка 1992 г. N 1596-XII «Аб пенсійным забеспячэнні» у стаж працы для прызначэння пенсіі канкрэтнаму работніку не ўключаюцца перыяды, за якія ўзносы не выплачаны.