Ігар Сяргеенка азнаёміўся з ходам падрыхтоўкі да веснавых палявых работ у Міёрскім раёне
12 сакавіка 2025
У рамках даручэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Сяргеенка здзейсніў рабочую паездку ў Міёрскі раён. Наведаў шэраг сельгаспрадпрыемстваў і дэталёва азнаёміўся з сітуацыяй у кожнай гаспадарцы, абазначыўшы праблемныя моманты. Асаблівую ўвагу звярнуў на гатоўнасць сельгастэхнікі да веснавых палявых работ, на ўмовы ўтрымання жывёлы, наяўнасць кармоў і ўмовы іх захоўвання.
Варта надаць увагу і якасці кармоў. Іх летась нарыхтавалі дастаткова, аднак важна іх захаваць.
Што тычыцца гатоўнасці сельгастэхнікі да веснавых палявых работ, то ў ААТ «Любінова» яна складае 73,3 %. Патрабуе абнаўлення машынна-трактарны парк. Нешта рамантуюць сваімі сіламі, просяць дапамогі і ў спецыялізаваных прадпрыемстваў. Між тым не за гарамі летне-пастэльны сезон. Ігар Пятровіч даручыў паскорыцца з падрыхтоўкай перасоўных даільных установак,
Ва УП «Чарасы» ўся прычапная тэхніка гатова да пасяўной, трактары паставяць на лінейку гатоўнасці ў другой дэкадзе сакавіка. Паказчыкі ў жывёлагадоўлі на сярэдне раённым узроўні: дояць каля 10 літраў на карову ў суткі, прывагі цялушак складаюць парадку 500 грамаў. Перспектывы ў гаспадаркі ёсць.
vitebsk-region.gov.by