Ігар Сяргеенка праводзіць асабісты прыём грамадзян у Шаркаўшчыне
16 красавіка 2025
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат па Пастаўскай выбарчай акрузе №29 Ігар Сергеенка праводзіць асабісты прыём грамадзян у Шаркаўшчынскім райвыканкаме. На прыём запісаліся жыхары Шаркаўшчынскага і Міёрскага раёнаў.
Студэнт МДУ імя А.Куляшова звярнуўся з прапановамі па ўдасканаленні маладзёжнай палітыкі.
Абмеркавалі пытанне абсталявання жылых дамоў электрычнымі сеткамі для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння.