Інфармацыя ДАІ
12 верасня 2019
У перыяд з 10 верасня па 30 верасня 2019 года Дзяржаўтаінспекцыя Глыбоцкага раёна з мэтай папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў праводзіць месячнік бяспекі, накіраваны на выкананне правілаў дарожнага руху непаўналетнімі, прафілактыку дарожна-транспартнага траўматызму з уразлівымі ўдзельнікамі дарожнага руху, папулярызацыю выкарыстання святлоадбівальных элементаў і жылетаў павышанай бачнасці ў цёмны час сутак.
Для правядзення дадзенага мерапрыемства будзе задзейнічаны асабовы склад міліцыі грамадскай бяспекі, дэпартамента «Ахова» пры МУС Рэспублікі Беларусь, сродкі масавай інфармацыі, грамадскія фарміраванні.
Асаблівая ўвага будзе нададзена выкананню Правілаў дарожнага руху пешаходамі, веласіпедыстамі, возчыкамі, а таксама кіроўцам па прадастаўленні перавагі пешаходам на рэгуляваных і нерэгуляваных пешаходных пераходах.
Старшы інспектар ДПС АДАІ МГБ
Глыбоцкага РАУС
Аляксандр Палілейка