Информационно-пропагандистская акция «Безопасные каникулы»

Інфармацыйна-прапагандысцкая акцыя «Бяспечныя канікулы»

8 мая 2026

15 мая ў рэспубліцы стартуе інфармацыйна-прапагандысцкая акцыя «Бяспечныя канікулы»

З 15 мая па 31 жніўня ва ўсіх рэгіёнах краіны будзе праходзіць рэспубліканская інфармацыйна-прапагандысцкая акцыя «Бяспечныя канікулы».
Акцыя ўжо стала традыцыйнай і праводзіцца для прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблемы дзіцячых свавольстваў з агнём, папярэджання пажараў і гібелі дзяцей ад іх, зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і забеспячэння іх агульнай бяспекі як дома, так і на вуліцы.
Даведка: У 2025 годзе на пажарах у краіне загінулі чацвёра дзяцей. Па прычыне дзіцячых свавольстваў з агнём адбылося 23 пажары. Трагічныя выпадкі адбыліся і на вадаёмах: патанулі 12 дзяцей.
У 2024 годзе на пажарах загінулі 10 дзяцей. Па прычыне дзіцячых свавольстваў з агнём зарэгістраваны 91 пажар. У мінулым годзе ў вадаёмах патанулі 19 дзяцей.
        Мэта акцыі - папярэджанне ўзнікнення пажараў па прычыне дзіцячых свавольстваў з агнём, гібелі і траўматызму дзяцей, навучанне правілам паводзін на вадаёмах.
          Стартуе акцыя з маштабных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню сям'і і Міжнароднаму дню абароны дзяцей.
У наступныя дні работнікі МНС, а разам з імі актывісты Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, прадстаўнікі АСВОД наведаюць прышкольныя і аздараўленчыя лагеры, дзіцячыя дашкольныя ўстановы. Яны нагадаюць дзецям важныя правілы бяспекі, якія неабходна выконваць дома і на вуліцы, раскажуць, як не стаць закладнікамі сезонных небяспек і як дзейнічаць, трапіўшы ў бяду. Важны акцэнт ратавальнікі зробяць на навучанне правілам бяспекі на вадаёмах і навыкам плавання.
Інтэрактывы, віктарыны і рухомыя конкурсы, дэманстрацыя аварыйна-выратавальнай тэхнікі і абсталявання, паказальныя выступленні падраздзяленняў МНС, распаўсюджванне навучальнай наглядна-выяўленчай прадукцыі – гэта далёка не ўвесь спіс таго, што падрыхтавалі для дзяцей і іх бацькоў ратавальнікі.
Паважаныя бацькі, не забывайце пра тое, што вы павінны паклапаціцца пра бяспеку сваіх дзяцей: стварыце бяспечныя ўмовы пражывання, ні ў якім разе не пакідайце дзяцей без нагляду нават на некаторы час, прагаварыце з дзецьмі небяспечныя сітуацыі і іх наступствы. А ў выпадку пажару – тэлефануйце па нумары 101 ці 112!