Гісторыя – фундамент будучыні

16 верасня 2024

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 01.01.2022 №1 (далей – Указ) 2022 год аб'яўлены Годам гістарычнай памяці.

Мэтай Указа з'яўляецца фарміраванне аб'ектыўнага стаўлення грамадства да гістарычнага мінулага, захаванне і ўмацаванне адзінства беларускага народа.

Глыбоцкі раён багаты на аб'екты, якія захоўваюць памяць аб гісторыі беларускага народа, на яго тэрыторыі размешчана больш за 60 аб'ектаў матэрыяльных нерухомых гісторыка-культурных каштоўнасцей, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

З улікам наяўнасці на тэрыторыі раёна значнай колькасці гісторыка-культурных каштоўнасцей, выкананне заканадаўства аб іх ахове знаходзіцца на асаблівым кантролі пракуратуры раёна. У год гістарычнай памяці гэтае пытанне асабліва актуальнае.

Пракуратура нагадвае, што за парушэнне патрабаванняў заканадаўства ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны прадугледжана адміністрацыйная і крымінальная адказнасць.

Так, у адпаведнасці з арт.20.3 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за знішчэнне, пашкоджанне гісторыка-культурных каштоўнасцей або культурных каштоўнасцей, якія валодаюць адметнымі духоўнымі, мастацкімі і (або) дакументальнымі вартасцямі і адпавядаюць аднаму з крытэрыяў для прыдання ім статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, учыненыя па неасцярожнасці, альбо іх страта з-за недбайнага захоўвання прадугледжаны штраф у памеры ад пяці да трыццаці базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – ад дваццаці да ста базавых велічынь, а на юрыдычную асобу – да пяцісот базавых велічынь.

Крымінальная адказнасць за парушэнне заканадаўства ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны прадугледжана артыкуламі 230, 344-346 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Наша агульная задача – захаваць і прымножыць спадчыну для будучых пакаленняў.

 

Старшы памочнік пракурора

Глыбоцкага раёна                                                                                   А.В.Янкіна

юрыст 1 класа