З залы суду

11 чэрвеня 2020

Алкаголь – адзін з самых падступных ворагаў усіх удзельнікаў дарожнага руху, бо робіць іх безабароннымі перад тварам магчымай небяспекі.

Алкаголь – адзін з самых падступных ворагаў усіх удзельнікаў дарожнага руху, бо робіць іх безабароннымі перад тварам магчымай небяспекі. Забарона на кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап'янэння накіравана на забеспячэнне бяспекі дарожнага руху, аднак грамадзяне часта грэбуюць бяспекай і садзяцца за руль у п'яным выглядзе, што ў сваю чаргу можа прывесці да ДТЗ.

Судом Глыбоцкага раёна асуджаны грамадзянін Х. па ч.1 арт.317-1 КК Рэспублікі Беларусь. Так, апошні прызнаны вінаватым у кіраванні транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янэння, здзейсненым на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое ж парушэнне.

Прыгаворам суда грамадзянін Х. падвергнуты пакаранню ў выглядзе выпраўленчых работ на тэрмін два гады з утрыманнем у даход дзяржавы 20% заробку, з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, тэрмінам на 5 гадоў. Акрамя таго, аўтамабіль, які належаў грамадзяніну Х., канфіскаваны ў даход дзяржавы.

Дзяржава вядзе актыўную барацьбу па папярэджанні кіравання транспартнымі сродкамі ў стане ап'янэння. Так, ч.1 арт.46-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжана, што незалежна ад права ўласнасці падлягае спецыяльнай канфіскацыі транспартны сродак, якім кіравала асоба, што здзейсніла злачынства, прадугледжанае арт.317-1 гэтага Кодэкса (за выключэннем транспартных сродкаў, якія выбылі з законнага валодання ўласніка (карыстальніка) па-за яго воляй або ў выніку супрацьпраўных дзеянняў іншых асоб).

Старшы памочнік пракурора

Глыбоцкага раёна Аляксандра Янкіна