З залы суду!

22 верасня 2021

Пракуратура Глыбоцкага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне ў дачыненні да 19-гадовага грамадзяніна Л., якому інкрымінуецца псаванне маёмасці ў іншых грамадскіх месцах пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства.

Згодна з матэрыяламі справы Л. у стане алкагольнага ап'янення, у маі 2021 года, у начны час, у г. Глыбокае нанёс фарбай надпісы на сцены невыкарыстоўванага будынка, на прыпынак грамадскага транспарту, а таксама на жылы дом. Матыў такога ўчынку – праявіць дэманстратыўнае непавагу да грамадства і чужой уласнасці.

Віну ў здзейсненым злачынстве Л. прызнаў, прычыненую шкоду пакрыў у поўным аб'ёме.

З улікам пазіцыі дзяржаўнага абвінаваўцы ў дачыненні да грамадзяніна Л. судом вынесены абвінаваўчы прыгавор па арт.341 КК, ён падвергнуты пакаранню ў выглядзе штрафу ў памеры 45 базавых велічынь, што складае 1 305 рублёў.

Прыгавор уступіў у законную сілу.

Памочнік пракурора

Глыбоцкага раёна А.Н. Курылёнак