З залы суду!
29 сакавіка 2024
Пракуратурай Глыбоцкага раёна падтрымана дзяржаўнае абвінавачванне ў дачыненні да 20-гадовага жыхара раёна, якому інкрымінуецца прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання па неасцярожнасці (арт. 155 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Згодна з матэрыяламі справы 31 снежня 2023 года паблізу будынка бара «Піраміда», размешчанага ў г. Глыбокае, паміж наведвальнікамі адбыўся канфлікт, які ўзнік на глебе асабістых непрыязных адносін, у выніку чаго грамадзянін П. нанёс адзін удар кулаком у вобласць твару грамадзяніну Х., ад якога апошні ўпаў і ўдарыўся галавой аб асфальтаваную паверхню.
У выніку дадзеных дзеянняў пацярпеламу прычынены цяжкія цялесныя пашкоджанні па прыкмеце небяспекі для жыцця.
Віну ў здзейсненым злачынстве П. прызнаў у поўным аб'ёме.
З улікам пазіцыі дзяржаўнага абвінаваўцы ў дачыненні да грамадзяніна П. судом вынесены абвінаваўчы прыгавор па арт.155 КК, ён падвергнуты пакаранню ў выглядзе выпраўленчых работ.
Прыгавор не набыў законную сілу.
Памочнік пракурора
Глыбоцкага раёна
юрыст 1 класа
А.Н. Курылёнак