З залы суду
29 сакавіка 2024
Пракуратурай Глыбоцкага раёна падтрымана дзяржаўнае абвінавачванне ў дачыненні да 43-гадовага жыхара г. Глыбокае, якому інкрымінуецца невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду без уважлівых прычын, здзейсненае асобай, за якой устаноўлены прэвентыўны нагляд, якая двойчы на працягу года падвяргалася адміністрацыйнаму спагнанню за такія ж парушэнні (арт. 421 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы грамадзяніну Г. пасля вызвалення з папраўчай установы пастановай суда ўстаноўлены прэвентыўны нагляд тэрмінам на 6 месяцаў, у сувязі з чым, ён быў абавязаны выконваць шэраг патрабаванняў (прыбыць ва ўстаноўлены тэрмін да выбранага месца жыхарства і з'явіцца ў орган унутраных спраў для пастаноўкі на ўлік, паведамляць орган унутраных спраў аб змене месца жыхарства, з'яўляцца ў орган унутраных спраў для рэгістрацыі 1 раз у месяц, не пакідаць сваё жыллё з 22 гадзін 00 хвілін да 06 гадзін 00 хвілін наступнага дня, не выязджаць за межы раёна (города) па службовых і асабістых справах без згоды органа ўнутраных спраў).
Пастанова была аб'яўлена грамадзяніну Г., а таксама пад подпіс ён быў папярэджаны аб адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці ў выпадку невыканання патрабаванняў прэвентыўнага нагляду.
Пасля неаднаразовых парушэнняў патрабаванняў прэвентыўнага нагляду грамадзянін Г. двойчы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці па ч.1 арт. 25.11 КоАП. Разам з тым, должных высноў для сябе апошні не зрабіў і працягнуў не выконваць патрабаванні прэвентыўнага нагляду.
Віну ў здзейсненым злачынстве Г. прызнаў у поўным аб'ёме.
З улікам пазіцыі дзяржаўнага абвінаваўцы ў дачыненні да грамадзяніна Г. судом вынесены абвінаваўчы прысуд па арт.421 КК, ён падвергнуты пакаранню ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 1 год.
Прысуд не ўступіў у законную сілу.
Памочнік пракурора
Глыбокскага раёна
А.Н. Курылёнак