Змены ў Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь

29 студзеня 2021

З 27.10.2019 Законам Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2019 унесены змены і дапаўненні ў Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь (далей – УК).

Так, у частках 2 і 3 арт. 328 (Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў) зніжаны мінімальны парог санкцый.

Калі да ўступлення ў сілу гэтых змен санкцыяй ч. 2 арт. 328 УК прадугледжвала пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад пяці да васьмі гадоў са штрафам або без штрафу, то цяпер – пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў са штрафам або без штрафу.

Санкцыяй ч. 3 арт. 328 УК раней прадугледжвалася пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад васьмі да пятнаццаці гадоў са штрафам або без штрафу, то пасля ўступлення змен – пазбаўленне волі ад шасці да пятнаццаці гадоў са штрафам або без штрафу.

 

Таксама, гэтым законам УК дапоўнены новымі артыкуламі.

Артыкул 331-1. Схіленне спартсмена да выкарыстання рэчыва і (або) метаду, уключаных у Рэспубліканскі пералік забароненых у спорце рэчываў і метадаў.

1. Схіленне спартсмена да выкарыстання рэчыва і (або) метаду, уключаных у Рэспубліканскі пералік забароненых у спорце рэчываў і метадаў, трэнерам, педагагічным работнікам, мэнэджарам, спартыўным агентам, медыцынскім работнікам або іншай асобай, якая ўдзельнічае ў спартыўнай падрыхтоўцы гэтага або іншага спартсмена, пры адсутнасці прыкмет злачынства, прадугледжанага артыкулам 331 гэтага Кодэкса, – караецца штрафам або абмежаваннем волі на тэрмін да аднаго года.

2. Тое ж дзеянне, здзейсненае групай асоб па папярэдняй змове, альбо ў дачыненні да загадзя непаўналетняга спартсмена, альбо ў дачыненні да двух або больш спартсменаў, альбо шляхам прымянення шантажу, гвалту або пагрозы яго прымянення, – караецца штрафам, або абмежаваннем волі на тэрмін да двух гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да аднаго года.

3. Дзеянні, прадугледжаныя часткамі 1 або 2 гэтага артыкула, што пацягнулі па неасцярожнасці смерць спартсмена альбо прычыненне яму цяжкага цялеснага пашкоджання, – караюцца абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін да сямі гадоў.

Артыкул 331-2. Наўмыснае выкарыстанне ў дачыненні да спартсмена рэчыва і (або) метаду, уключаных у Рэспубліканскі пералік забароненых у спорце рэчываў і метадаў

1. Наўмыснае выкарыстанне ў дачыненні да спартсмена незалежна ад яго згоды рэчыва і (або) метаду, уключаных у Рэспубліканскі пералік забароненых у спорце рэчываў і метадаў, за выключэннем выкарыстання такога рэчыва і (або) метаду ў медыцынскіх мэтах пры наяўнасці дазволу на іх тэрапеўтычнае выкарыстанне, пры адсутнасці прыкмет злачынстваў, прадугледжаных артыкуламі 328 і 333 гэтага Кодэкса, – караецца штрафам, або абмежаваннем волі на тэрмін да двух гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да аднаго года.

2. Тое ж дзеянне, здзейсненае групай асоб па папярэдняй змове, альбо ў дачыненні да загадзя непаўналетняга спартсмена, альбо ў дачыненні да двух або больш спартсменаў, – караецца штрафам, або абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да двух гадоў.

3. Дзеянні, прадугледжаныя часткамі 1 або 2 гэтага артыкула, што пацягнулі па неасцярожнасці смерць спартсмена альбо прычыненне яму цяжкага цялеснага пашкоджання, – караюцца абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін да сямі гадоў.

Старшы памочнік пракурора

Глыбокскага раёна Аляксандра Янкiна