Вядомы беларускі пісьменнік, журналіст, кіраўнік выдавецтва «Беларусь» і Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Карлюкевіч сустрэўся з работнікамі культуры Глыбоччыны ў рамках Адзінага дня інфармавання
– Адным з вырашальных фактараў эканамічнага росту і дабрабыту нашай краіны з'яўляецца дзеючая нацыянальная сістэма адукацыі. Пры гэтым дзяржаўная падтрымка адукацыі ў Беларусі адыгрывае ключавую ролю ў забеспячэнні роўнага доступу да ведаў для ўсіх слаёў насельніцтва, – адзначыў Аляксандр Карлюкевіч.
Сустрэча работнікаў культуры з Аляксандрам Мікалаевічам прайшла ў цёплай і сяброўскай атмасферы. Удзельнікі сустрэчы цікавіліся любімымі творамі Аляксандра Карлюкевіча, як адбілася вайна на яго сям'і, чаму выбраў такую прафесію і многім іншым.
Намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Тарасевіч падзякавала госця за цікавы і шчыры дыялог.