Да восеньска-зімовага перыяду гатовыя
18 верасня 2024
17 верасня Глыбоцкім раённым выканаўчым камітэтам сумесна з раённым падраздзяленнем МНС, прадстаўнікамі Наваполацкага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду праведзены тактыка-спецыяльныя вучэнні ў выпадку пагаршэння надвор'я, аварый (інцыдэнтаў) на сетках і аб'ектах жыццезабеспячэння насельніцтва ў асенне-зімовы перыяд, у якіх прынялі ўдзел камісія па НС пры райвыканкаме, члены сітуацыйнага штаба па ліквідацыі НС і аварыйныя службы раёна.
Па задуме вучэнняў у выніку рэзкага паніжэння тэмпературы паветра навакольнага асяроддзя адбылася аварыя ў кацельні жыллёва-камунальнай гаспадаркі г. Глыбокае. У выніку аварыі пацярпеў працоўны персанал, пашкоджаны ацяпляльныя катлы, часткова парушана цеплазабеспячэнне жылога фонду.
Для ліквідацыі прыцягвалася мабільна-блочная кацельня, аварыйна-выратавальныя службы раёна, у выніку чаго НС было аператыўна ліквідавана.
Па выніках праведзеных вучэнняў, дадзена ацэнка ўдзельнікам
і вызначаны перспектыўныя напрамкі па далейшым развіцці і падтрыманні ўзаемадзеяння паміж аварыйнымі службамі раёна, праведзены аналіз і дэталёвы разбор сумесных дзеянняў
з удзельнікамі вучэння.












