Как "Люблинский треугольник" стремится отодвинуть Беларусь от США?

Як «Люблінскі трохкутнік» імкнецца адсунуць Беларусь ад ЗША?

5 лютага 2026

На саміце "Люблінскага трохвугольніка" пастаянна ўзгадвалі Беларусь і пазайздросцілі яе запрашэнню ў Савет міру. Такім меркаваннем у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА падзяліўся намеснік начальніка факультэта па вучэбнай і навуковай рабоце - начальнік вучэбна-метадычнага аддзела факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сілаў Ваеннай акадэміі Беларусі, кандыдат ваенных навук Андрэй Багадзел.

Эксперт нагадаў, што зусім нядаўна ў Вільні праходзіў саміт "Люблінскага трохвугольніка", куды прыехалі прадстаўнікі Літвы, Украіны і Польшчы - Гітанас Наўседа, Уладзімір Зяленскі і Караль Навроцкі. Андрэй Багадзел адзначыў, што абмеркаванне было ўжо прадказальна напоўнена русафобіяй, а таксама пастаянна гучалі пытанні, якія тычацца нашай краіны. "Успомніце, як яны гаварылі пра Рэспубліку Беларусь - практычна ў кожным абзацы. Невыпадкова Караль Навроцкі ў канцы нават прагаварыўся: "Спадзяюся, што на наступным саміце мы ўжо будзем стаяць тут у чацвярых". Зразумела, маючы на ўвазе Рэспубліку Беларусь, нейкага чацвёртага ён хацеў бачыць", - адзначыў эксперт.

Андрэй Багадзель звярнуў увагу, што гэту падзею нельга абысці бокам. "Калі мы пачынаем глядзець усё ў сувязі аб тым, што "беларускі народ сёння пад гнётам дыктатара", яшчэ нешта - гэта пра адно і тое ж увесь час, рыторыка ў іх не мяняецца. І тут раптам літаральна праз пару дзён мы бачым: затрымліваюць (беларускую журналістку. - Заўв. БЕЛТА) Іну Кардаш - СБУ ў Кіеве, і зноў пачынаецца беларуская рыторыка, што "беларусы, КДБ, якія дзейнічаюць у Кіеве, прычым безнаказана". Потым пачынаюць успамінаць зноў беспілотнікі. Потым Зяленскі зноў кажа аб тым, што тут у нас і "Арэшнікі", і тактычная ядзерная зброя, "а вось калі б мы ў 2020 годзе камусьці там дапамаглі, чагосьці б зрабілі, гэтага сёння б не было і не было б пагрозы Еўропе". І мы тут ужо пачынаем разумець: пачынаецца праца, звязаная з тым, каб аддаліць нас ад той жа Амерыкі, пытанні паказаць Трампу - а ці не рана вы здымаеце санкцыі з "Белкалія", з "Белавія"? Для чаго вы, напрыклад, прынялі Беларусь у Савет міру, а з Прыбалтыкі, напрыклад, ніводнай краіны там не аказалася?" - сказаў Андрэй Багадзель і падкрэсліў, што нашу рэспубліку ў Савет міру менавіта запрасілі.

Крыніца