Як не трапіць у зводкі ратавальнікаў
18 мая 2020
Калі для вас словы «мір, праца, май» – не проста прыгожая традыцыя ці сімвал выходнага дня, але і кіраўніцтва да дзеяння для працы на сваіх прысядзібных участках, у дамах бацькоў ці пажылых сваякоў, на дачах, то самы час успомніць разам з МНС аб правілах бяспекі.
Калі для вас словы «мір, праца, май» – не проста прыгожая традыцыя ці сімвал выходнага дня, але і кіраўніцтва да дзеяння для працы на сваіх прысядзібных участках, у дамах бацькоў ці пажылых сваякоў, на дачах, то самы час успомніць разам з МНС аб правілах бяспекі.
На жаль, штогод у зводкі ратавальнікаў трапляюць людзі, якія хацелі прывесці ў парадак двор ці прыбраць леташнюю траву і смецце, а скончылі званком у «112». Аднак не толькі выпальванне сухой расліннасці ці вогнішча з леташнім лісцем могуць прадстаўляць небяспеку.
Гаручыя вадкасці. Добраўпарадкаванне тэрыторыі можа скончыцца трагедыяй, калі пры запраўцы любога агрэгата з выкарыстаннем бензіну (газонакасілкі, мотаблока і т.п.) у вас апынецца крыніца запальвання. Асаблівую ўвагу пры гэтым – навядзенню парадку ў гаражах: тут часцей за ўсё сустракаюцца прамасленае анучкі, ёмістасці, што захоўваюць сляды ЛВЖ і бензіну. Для таго, каб здарылася бяда, дастаткова маленькай іскры. Найчасцей у практыку ратавальнікаў трапляюць бестурботныя курцы, якія забыўшы элементарныя правілы, атрымліваюць апёкі. Часам усё заканчваецца ўспышкай пар і незначнымі траўмамі, часам – 90% апёкаў і смяротным зыходам.
Рукі, ногі і іншыя часткі цела ў лопасцях розных агрэгатаў. Тэхніка бяспекі, на жаль, часцей за ўсё напісана крывёю ахвяр і пацярпелых. Толькі на гэтым тыдні ратавальнікі выязджалі вызваляць з мотаблока нагу мужчыны, які ўзворваў агарод. Яго штаніна наматалася на фрэзу, заціснуўшы нагу у механізме. Таму падчас сельскагаспадарчых работ выконвайце правілы бяспекі, пазначаныя ў інструкцыі да прыбораў. Заўсёды запраўляйце кашулі, штаны, каб яны не трапілі ў агрэгат. Будзьце ўважлівыя і асцярожныя. Не дапускайце дзяцей і падлеткаў да выкарыстання такіх агрэгатаў.
Сутарэнні, паграбы і калодзежы. Няшчасныя выпадкі ў калодзежы нямала
рэзананснымі, бо пры спалучэнні самых неспрыяльных абставін можа загінуць не толькі той, хто праводзіў работы ўнутры, але і чалавек, які кінуўся ратаваць пацярпелага. Хітрасць у тым, што асноўнай прычынай такіх НС становіцца назапашванне газу. Як правіла, гэта метан, які выдзяляецца пры гніенні, і не мае паху і колеру. Ён якраз і назапашваецца ў сутарэннях, каналізацыйных калодзежах і паграбах. Дастаткова некалькіх удыхаў, каб адчуць задуху. Менавіта таму даверце прачыстку калодзежаў, работы ў іх спецыяльна навучаным людзям са спецыялізаваных арганізацый або прадпрыемстваў, якія не толькі ведаюць пра тэхніку бяспекі, але і маюць у наяўнасці адпаведную экіпіроўку і прыборы.Выпальванне сухой расліннасці. Сёлета ўжо ёсць прыклады, калі чалавек выпальваў траву – спаліў паўвёскі. І ад таго, што жылых дамоў у ёй засталося ўсяго некалькі, не нашмат лягчэй. Ад разбушаванага полымя можа пацярпець не толькі маёмасць, але і сам падпальшчык або выпадкова апынуўшыяся на месцы пажару людзі.
Часцей за ўсё сітуацыя развіваецца па наступным сцэнары. Ад пакінутага без нагляду вогнішча або ўчастка з палаючай травой агонь з-за ветру перакідаецца на будынкі, дрэвы. Пры хуткасці ветру ў 1 метр у секунду за 15 хвілін фронт агню па сухастоі пройдзе каля 60 метраў, а калі хуткасць ветру 5 метраў, то ён узрастае да 350.
Для таго, каб пазбегнуць бяды, неабходна выконваць наступныя рэкамендацыі:
– не спальвайце сабранае смецце ў ветраное надвор'е. Не пакідайце палаючы агонь без нагляду. Калі вы рызыкнулі навесці парадак, распаліўшы вогнішча, то памятайце, што рабіць гэта можна толькі ў бязветранае надвор'е, на адлегласці ад будынкаў, дрэў, саломяных пукаў і т.п. І заўсёды трэба мець дастатковы запас агнятушачых сродкаў – гэта можа быць вада, пясок, вогнетушыцелі;
– старанна тушыце недакуркі і запалкі перад тым, як выкінуць іх;
– калі вы заўважылі пажар – не праходзьце міма. Траву, якая пачынае гарэць, вы зможаце патушыць самастойна. Пры тушэнні падручнымі сродкамі можна збіваць полымя з кромкі пажару вязанкай прутоў або галінкамі лісцевых дрэў, альбо ж закідаць кромку пажару пяском;
– патушыўшы пажар, не сыходзьце да тых часоў, пакуль не пераканаецеся, што агонь не загарыцца зноў.