Как опыт СВО внедрен в программы подготовки Вооруженных Сил Беларуси? Вольфович раскрыл подробности

Як вопыт СВА ўкаранёны ў праграмы падрыхтоўкі Узброеных Сіл Беларусі? Вальфовіч раскрыў падрабязнасці

28 студзеня 2026

У ходзе праверкі гатоўнасці Узброеных Сілаў правяраецца ў тым ліку ўкараненне досведу расійскай спецыяльнай ваеннай аперацыі ў праграмы падрыхтоўкі Узброеных Сілаў Беларусі. Пра гэта журналістам заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вольфавіч па выніках даклада кіраўніку дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы робім упор на тое, як укаранёны ў пытанні баявой падрыхтоўкі вопыт спецыяльнай ваеннай аперацыі, якія формы і спосабы (укараняюцца. - Заўв. БЕЛТА). Дапусцім, марш-кідок здзяйсняецца малымі групамі. Як сёння вядуць баявыя дзеянні? Малымі штурмавымі групамі, - сказаў Аляксандр Вольфавіч. - Калі раней марш-кідок здзяйснялі ротамі або батальёнамі, то цяпер на поле бою перамяшчаюцца невялікімі групамі".

Па словах дзяржсакратара Савета бяспекі, падчас кантрольных заняткаў па тактычнай падрыхтоўцы ў ходзе праверкі гатоўнасці Узброеных Сілаў таксама ўлічваецца ўменне асабовага складу дзейнічаць малымі групамі - тройкамі або пяцёркамі. "У ходзе кантрольных заняткаў мы глядзім, як камандзіры выкарыстоўваюць вопыт, які мы ўкаранілі і выклалі ў праграмах падрыхтоўкі нашых Узброеных Сілаў", - падкрэсліў ён.

Аляксандр Вольфавіч адзначыў, што Галоўнакамандуючага таксама цікавіць выкарыстанне досведу спецыяльнай ваеннай аперацыі пры праверцы гатоўнасці. Прэзідэнт акцэнтуе ўвагу і на здольнасці асабовага складу ваяваць у лесе. "У нас жа лясіста-балоцістая мясцовасць. І ў вайсковай частцы, якая правяраецца, на палігоне абсталявана вучэбнае месца для навучання асабовага складу дзеянням у лясіста-балоцістай мясцовасці. У лесе пастаўлены мішэні, зроблены ўкрыцці, выкапаны капоніры... У гэтых умовах асабовы склад выконвае агнявыя задачы. Баявымі патронамі, а не імітацыяй", - дадаў дзяржсакратар Савета бяспекі.

Правераецца і ўменне вайскоўцаў выяўляць беспілотныя лятальныя апараты, працаваць са сродкамі выяўлення БПЛА. "Як з дапамогай стралковай зброі можна нанесці агнявое паражэнне квадрокоптеру або іншаму лятальнаму апарату - на гэтыя рэчы таксама звернута ўвага. Правераецца ўменне асабовага складу супрацьстаяць іншым сучасным сродкам паражэння", - рэзюмаваў Аляксандр Вальфовіч.

Як паведамлялася БЕЛТА, маштабная праверка Узброеных Сіл па даручэнні кіраўніка дзяржавы пачалася 16 студзеня. Аляксандр Лукашэнка трымае на асабістым кантролі яе ход. Выпрацавана новая сістэма, пры якой Прэзідэнт, мінуючы Міністэрства абароны і Генеральны штаб, прыводзіць у баявую гатоўнасць воінскія часці. Першачарговая мэта такой праверкі - убачыць аб'ектыўную карціну. Менавіта таму мерапрыемствы носяць раптоўны характар.

Крыніца