Как проходит основной день голосования в Глубокском районе

Як праходзіць асноўны дзень галасавання ў Глыбоцкім раёне

Сёння на ўчастках абслугоўваюць выбаршчыкаў аб'екты гандлю і грамадскага харчавання, якія прапануюць шырокі асартымент харчовых тавараў, кулінарных і кандытарскіх вырабаў.

Святочная атмасфера на ўчастку для галасавання № 8 (в. Мярэцкія) адчуваецца ва ўсім. Гэтая святочная атмасфера ўпрыгожана радасным настроем, цёплымі ўсмешкамі вяскоўцаў.

Аднымі з першых у асноўны дзень галасавання прагаласавалі жыхары вёскі Мярэцкія, муж і жонка Наталля і Часлаў Фядоравічы. Наталля працуе памочнікам загадчыка жывёлагадоўчага комплексу сельгаспрадпрыемства «Мярэцкія».

– Настрой выдатны! – кажа Наталля. – Прагаласавала за наша адзінства, за нашу родную Беларусь, за мір і цішыню, за парадак і чысціню. Усіх са святам!

На ўчастку для галасавання № 8, размешчаным у будынку Мярэцкаўскай базавай школы, з самай раніцы пачаў працаваць буфет. Гандлёвая кропка арганізавана Глыбоцкім мясакамбінатам. Тут прадстаўлены шырокі асартымент выпускаемай прадпрыемствам смачнай прадукцыі і спадарожных тавараў. Выбаршчыкі з задавальненнем купляюць мясныя дэлікатэсы.

– Рады абслужыць сельскіх жыхароў, стварыць ім добры настрой, - кажа работнік крамы «Снедь» УП «Глыбоцкі мясакамбінат» Алена Макаранка.

На ўчастках для галасавання ў Глыбокім актыўна дапамагае моладзь. На ўчастках дзяжураць валанцёры БРСМ і байцы моладзевых атрадаў аховы правапарадку. Галоўная мэта – дапамога выбаршчыкам, у тым ліку з абмежаванымі магчымасцямі.

Байцы атрада МОАП «Авангард» падзяліліся ўражаннямі аб сваім дзяжурстве ў перыяд галасавання:

– Для нас гэта досвед і магчымасць праявіць сябе ў карыснай справе. Мы ганарымся, што сталі часткай важнай палітычнай падзеі.

На ўчастку для галасавання №4, які размешчаны ў будынку Глыбоцкага МКК, працягваецца выдатная традыцыя: усім дзецям, якія прыйшлі на выбары разам з бацькамі, члены выбарчай камісіі дораць мілыя сувеніры!

Першым шчаслівым уладальнікам падарунка стаў юны Мацвей Карабонок, які прыйшоў прагаласаваць са сваім татам Андрэем. Ён атрымаў флажок з лагатыпам камбіната і прысмакі.

Так што, дарагія бацькі, не забудзьцеся ўзяць сваіх дзяцей з сабой на выбары! Няхай гэты дзень стане для іх яшчэ больш яркім і запамінальным.

У межах правядзення выбараў на ўчастку для галасавання №4, размешчаным у будынку Глыбоцкага малочнакансервавага камбіната, арганізавана дэгустацыя прадукцыі прадпрыемства. Усе жадаючыя могуць паспрабаваць свежыя тварожкі, сыры і знакамітае згушчонае малако вытворчасці Глыбоцкага МКК. Гэтая ініцыятыва накіравана на стварэнне святочнай атмасферы і прыцягненне ўвагі да якасці мясцовай малочнай прадукцыі. Удзел у дэгустацыі даступны кожнаму выбаршчыку, які наведаў участак.

Яркімі канцэртнымі праграмамі сустракаюць выбаршчыкаў на ўчастках для галасавання ў Глыбоцкім раёне. Работнікі ўстаноў культуры дэманструюць свае таленты і ствараюць атмасферу свята.

У Глыбоцкім раёне на ўчастках для галасавання арганізаваны розныя мерапрыемствы. Супрацоўнікі раённых устаноў спорту і турызму арганізавалі для выбаршчыкаў працу спартыўных лакацый.

Добраахвотныя дружыннікі забяспечваюць правапарадак побач з участкамі для галасавання. Дружиннікі патрулююць вуліцы, мясцовасць, прылеглую да выбарчых участкаў, каб своечасова выявіць грамадзян, якія могуць перашкодзіць добрасумленным грамадзянам аддаць свой голас на выбарчым участку.

– У склад добраахвотнай дружыны ўваходжу ўжо шмат гадоў. Мы дапамагаем у ахове правапарадку, раскрыцці злачынстваў і нават пры затрыманні парушальнікаў. На дадзеным этапе перад намі пастаўлена задача забяспечваць правапарадак паблізу ўчасткаў для галасавання. Кожны з нас усведамляе важнасць гэтай місіі, – распавядае член добраахвотнай дружыны Канстанцін Блін з сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства «Мярэцкія».