Якія мерапрыемствы праходзілі ў Глыбоцкім раёне ў рамках рэспубліканскай экалагічнай кампаніі «Тыдзень мабільнасці»?
У рамках рэспубліканскай экалагічнай кампаніі «Тыдзень мабільнасці», якая праходзіць у Беларусі з 16 па 22 верасня і завяршаецца акцыяй «Дзень без аўтамабіля! Беларусь за чыстае паветра!», у Глыбоцкім раёне праходзілі наступныя традыцыйныя мерапрыемствы, накіраваныя на прыцягненне грамадскасці да праблем уплыву аўтамабільнага транспарту на навакольнае асяроддзе.
16 верасня 2025 г. праведзены адкрыты ўрок у Празароцкай сярэдняй школе Глыбоцкага раёна імя І.Т.Буйніцкага. Работнікі Глыбоцкай раённай інспекцыі і дырэктар ДПУ «Галубоў сад» Кміта Ю.Б. расказалі вучням 6-11 класаў аб рабоце прыродаахоўнай службы раёна, а таксама аб праводзімай рабоце ў Рэспубліцы Беларусь па зніжэнні выкідаў забруджвальных рэчываў ад транспарту. У завяршэнне мерапрыемства ўдзельнікам раздадзены тэматычныя улёткі.
У рамках Тыдня мабільнасці, Глыбоцкай інспекцыяй праведзена гутарка, а таксама раздадзены інфармацыйныя улёткі кіраўнікам арганізацый горада, а таксама прадстаўніцам прыгожага полу, якія водзяць аўтамабілі.
Шматлікія арганізацыі горада Глыбокае падтрымлівалі экалагічную ініцыятыву ў рамках Тыдня мабільнасці і заахвочвалі сваіх работнікаў, якія прыехалі на працу на грамадскім транспарце або сродках персанальнай мабільнасці. Напрыклад, кіраўнікі Глыбоцкага хлебазавода і ТАА «Спейском Інвестмент» уручалі работнікам салодкія падарункі.
Тэматычная інфармацыя да Дня без аўтамабіля размешчана ў Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы. Любы ахвотны можа атрымаць неабходную інфармацыю, а самым юным чытачам работнікі бібліятэкі расказваюць аб карысці здаровага ладу жыцця, а таксама аб праблемах уплыву аўтатранспарту на навакольнае асяроддзе.
У рамках рэалізацыі мерапрыемстваў Года добраўпарадкавання, а таксама да Дня без аўтамабіля, ААТ «Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат» праведзены рамонтныя работы на стаянцы для сродкаў персанальнай мабільнасці, размешчанай насупраць завода ў г. Глыбокае, вул. Леніна, 131.
Велапрабег «У адзінстве сіла!» прайшоў у Глыбокім, прымеркаваны да дзвюх важных падзей: Дня народнага адзінства і Дня без аўтамабіля. Удзельнікі мерапрыемства праехалі па вуліцах горада, сімвалізуючы адзінства і згуртаванасць жыхароў. Фінальнай кропкай маршруту стала плошча 17 верасня, дзе для ўдзельнікаў была арганізавана пазнавальная экскурсія аб гісторыі роднага горада. Велапрабег стаў яркім прыкладам таго, як спартыўнае мерапрыемства можа аб'ядноўваць людзей вакол важных ідэй, такіх як клопат аб экалогіі і адзінства нацыі.
Глыбоцкай раённай інспекцыяй, Глыбоцкім АА «БРСМ», а таксама навучэнцамі Глыбоцкага дзяржаўнага каледжа арганізаваны і праведзены велапрабег, прымеркаваны да Дня без аўтамабіля. Удзельнікі акцыі праехаліся па вуліцах горада, канчатковай кропкай маршруту стала возера Белае.
- Мы вельмі рады бачыць такую актыўнасць моладзі. Дзень без аўтамабіля - гэта не толькі заклік адмовіцца ад машын на адзін дзень, але і магчымасць задумацца аб нашых штодзённых звычках. Веласіпед, пешыя прагулкі, грамадскі транспарт - усё гэта спрыяе паляпшэнню экалогіі і нашага здароўя. Мы спадзяемся, што падобныя мерапрыемствы стануць рэгулярнымі і прыцягнуць яшчэ больш неабыякавых людзей - адзначыў начальнік інспекцыі А.А. Казак.
Начальнік інспекцыі А.А. Казак