Вакацыі без дыму і агню
9 чэрвеня 2020
Лета – гэта доўгачаканая пара для ўсіх дзяцей, а для ўсіх дарослых – гэта адказны перыяд. Усе дзеці павінны быць пад наглядам: хтосьці адправіцца ў дзіцячы лагер, а хтосьці паедзе да бабуль і дзядуляў.

Адна з самых любімых акцый для рабят, «Вакацыі без дыму і агню», пройдзе ў летніх аздараўленчых і прышкольных лагерах. З рабятамі ратавальнікі правядуць гульнявыя конкурсы, квэсты, паглядзяць тэматычныя мультфільмы. Не абыходзіцца і без укаранення інавацыйных форм працы. Кожны з удзельнікаў акцыі зможа нават ператварыцца ў ратавальніка. Адпачывальнікі ў лагерах змогуць пражыць адзін дзень з МНС, прайсці школу юных пажарных, разгадаць «Шыфр 112» і атрымаць «Бяспечную пасылку» ад МНС.
Усе ўдзельнікі акцый атрымаюць сувеніры, улёткі, якія будуць нагадваць аб атрыманых ведах.