Вакацыі без дыму і агню

Канікулы без дыму і агню

6 чэрвеня 2022

Тры месяцы лета на тэрыторыі Глыбоцкага раёна будзе праходзіць рэспубліканская акцыя «Канікулы без дыму і агню».

Тры месяцы лета на тэрыторыі Глыбоцкага раёна будзе праходзіць рэспубліканская акцыя «Канікулы без дыму і агню». Гэты перыяд – найбольш пільны для ратавальнікаў, бо часта дзеці застаюцца без нагляду дарослых. А таму, акрамя адпачынку і прыгод дзяцей могуць чакаць розныя небяспекі. Не зацемніць трагічнымі падзеямі летнія канікулы – задача дарослых. Дапамагаць у гэтым будуць на працягу ўсіх летніх месяцаў ратавальнікі, як заўсёды праз мноства карысных навучальных мерапрыемстваў.

Мэта акцыі – папярэджанне ўзнікнення пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём, гібелі і траўматызму дзяцей. Яна будзе праходзіць з першага і да апошняга дня лета ў аздараўленчых і прышкольных лагерах, на адкрытых пляцоўках. Асноўнай аўдыторыяй стануць школьнікі розных узростаў.

Для працы з дзецьмі ратавальнікі будуць выкарыстоўваць розныя формы працы, максімальна сучасныя, займальныя і ў той жа час карысныя мерапрыемствы.

Дзяцей з прышкольных лагераў запросяць на экскурсіі ў цэнтры бяспекі вобласці і ў пажарныя часткі, дзе яны пазнаёмяцца з буднямі ратавальнікаў, а таксама паўдзельнічаюць у гульні «Школа юных ратавальнікаў». Не абыдзецца без любімых спартыўных мерапрыемстваў, такіх як «Спортландыя бяспекі», і інтэлектуальных квізаў і квэстаў.

Такія мерапрыемствы неабходныя для таго, каб з аднаго боку неаднаразова звяртаць увагу дарослых на ўразлівасць і незабяспечанасць дзяцей, а з другога – навучаць дзяцей правілам бяспекі. Сумесныя намаганні ратавальнікаў, педагогаў і бацькоў дапамогуць дзецям правесці канікулы бяспечна, напоўніць летнія дні яркімі падзеямі, у якіх не будзе месца надзвычайным сітуацыям.

Паважаныя грамадзяне! Лета - гэта пажаранебяспечны перыяд, і для пажару у лясным масіве часам дастаткова найдрабнейшай дробязі ў выглядзе маленькай іскры. МНС папярэджвае: выконвайце правілы пажарнай бяспекі пры адпачынку на прыродзе.