Канікулы без дыму і агню

Канікулы без дыму і агню

8 чэрвеня 2023

Тры месяцы лета на тэрыторыі Глыбоцкага раёна будзе праходзіць рэспубліканская акцыя «Канікулы без дыму і агню». 

Тры месяцы лета на тэрыторыі Глыбоцкага раёна будзе праходзіць рэспубліканская акцыя «Канікулы без дыму і агню». Гэты перыяд – найбольш пільны для ратавальнікаў, бо часта дзеці застаюцца без нагляду дарослых. А таму, акрамя адпачынку і прыгод, дзяцей могуць чакаць розныя небяспекі. Не азмрочыць трагічнымі падзеямі летнія канікулы – задача дарослых. Дапамагаць у гэтым будуць на працягу ўсіх летніх месяцаў ратавальнікі, як заўсёды праз мноства карысных навучальных мерапрыемстваў.

Мэта акцыі – папярэджанне ўзнікнення пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём, гібелі і траўматызму дзяцей. Яна будзе праходзіць з першага і да апошняга дня лета ў аздараўленчых і прышкольных лагерах, на адкрытых пляцоўках. Асноўнай аўдыторыяй стануць школьнікі розных узростаў.

Такія мерапрыемствы неабходныя для таго, каб з аднаго боку неаднаразова звяртаць увагу дарослых на ўразлівасць і незащищенность дзяцей, а з другога – навучаць дзяцей правілам бяспекі. Сумесныя намаганні ратавальнікаў, педагогаў і бацькоў дапамогуць дзецям правесці канікулы бяспечна, напоўніць летнія дні яркімі падзеямі, у якіх не будзе месца надзвычайным сітуацыям.

Паважаныя грамадзяне! Лета – гэта пажаранебяспечны перыяд, і для пажару ў лясным масіве часам дастаткова найменшай дробязі ў выглядзе маленькай іскры. МНС папярэджвае: выконвайце правілы пажарнай бяспекі пры адпачынку на прыродзе.