Каталіцкі свет адзначае адно з найбольш значных хрысціянскіх святаў – Нараджэнне Хрыстова.
У гонар гэтага светлага свята старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Вера Целіца і намеснік старшыні Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта Таццяна Тарасевіч наведалі касцёл Святой Тройцы і перадалі свае шчырыя віншаванні ксяндзу-прабошчу Мікалаю Ціхановічу, сёстрам манаскай супольнасці «Кангрэгацыя сясцёр Францысканак сям’і Марыі» у горадзе Глыбокае, а таксама ўсім прадстаўнікам каталіцкай веры.
Такія сустрэчы падкрэсліваюць важнасць адзінства і ўзаемаразумення паміж прадстаўнікамі розных канфесій, аб'ядноўваючы людзей вакол агульных духоўных каштоўнасцей. Няхай гэтае свята прынясе радасць, цяпло і мір у кожны дом!