Кіраўніцтва Глыбоцкага раёна накіравала віншаванне хрысціянам, якія святкуюць Вялікдзень 5 красавіка.
3 красавіка 2026
Паважаныя вернікі і святары Глыбоччыны!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў віншуем вас з Уваскрэсеннем Хрыстовым.
Няхай глыбокі сэнс гэтых велікодных дзён спадарожнічае ўсім вашым учынкам і пачынанням, пабуджаючы жаданне жыць сумленна.
Дарагія землякі!
Хай гэтыя цудоўныя веснавыя дні будуць для кожнага з вас па-сапраўднаму добрымі і цёплымі, а навакольны свет стане лепшым і прыгажэйшым.
Няхай свята Уваскрэсення натхняе на творчую працу і надае новыя сілы для ажыццяўлення высакародных задум. Моцнага вам здароўя, дабрабыту і цудоўнага настрою!
Пётр Бялусь, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.
Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.