Кіраўніцтва Глыбоцкага раёна накіравала віншаванні да дня сям’і
Паважаныя жыхары Глыбоччыны!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з цудоўным святам – Днём сям’і.
Сям’я – гэта не толькі невычэрпная крыніца душэўнага цяпла для кожнага чалавека, але і скарбніца лепшых нацыянальных і культурных традыцый. Яна служыць злучным звяном паміж пакаленнямі, іграе ключавую ролю ў працэсе фарміравання асобы. У сям’і мы знаходзім радасць бацькоўства і мацярынства, набіраемся вопыту і жыццёвай мудрасці ў старэйшых пакаленняў.
Ад усёй душы жадаем усім здароўя і дабрабыту, міру і разумення, спакою і дастатку, душэўнага багацця і вялікага чалавечага шчасця, згоды ў доме!
Няхай заўсёды побач будуць блізкія вам людзі, ваша сям’я!
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт.
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў.