Кіраўніцтва Глыбоцкага раёна накіравала віншаванні супрацоўнікам і ветэранам Глыбоцкага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз з прафесійным святам – Днём судовага эксперта
Ваша прафесія шматгранная і налічвае вялікую колькасць спецыялізацый, аднак усе яны аб’яднаны адной агульнай мэтай – служыць Закону, абараняць гарантаваныя Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь правы і інтарэсы грамадзян.
Дасягнутыя значныя рэзультаты і аўтарытэт аддзела гэта вынік зладжанай працы калектыву, асновай якой з’яўляюцца аб’ектыўнасць, прынцыповасць, адказнасць і сумленнае выкананне службовага абавязку.
У дзень прафесійнага свята прыміце самыя цёплыя і шчырыя пажаданні моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, выдатнага настрою і асабістага шчасця.
Перакананы, што ваша добрасумленная праца, мэтанакіраванасць, высокі прафесіяналізм і назапашаны вопыт заўсёды будуць накіраваны на забеспячэнне інтарэсаў жыхароў нашага раёна.
Шчасця, міру і дабра вам, вашым родным і блізкім!
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт.
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў.