Кіраўніцтва Глыбоцкага раёна віншуе хрысціян каталіцкага веравызнання са святам Нараджэння Хрыстова
Дарагія землякі, паважаныя вернікі каталіцкай канфесіі!
Ад імя кіраўніцтва Глыбоцкага раёна прыміце нашы самыя шчырыя віншаванні з наступаючым вялікім хрысціянскім святам – Нараджэннем Хрыстовым!
Гэта радаснае свята заўсёды нясе з сабой веру ў самае лепшае, жаданне рабіць людзям дабро, дарыць душэўную цеплыню не толькі сваім блізкім, а і тым, каму сёння асабліва патрэбны звычайная чалавечая ўвага і міласэрнасць.
Жадаем, каб у вашых дамах панавалі згода, утульнасць і дабрабыт, а ў працоўных калектывах калегі акружалі вас павагай.
Няхай свята збярэ за агульным сталом вашы дружныя сем’і, а самым лепшым падарункам будуць добрае здароўе, святочны настрой і актыўнае даўгалецце.
Пётр Бялусь, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.
Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.