Кіраўніцтва раёна накіравала віншаванні да Дня эканаміста
30 чэрвеня 2025
Кіраўніцтва Глыбоцкага раёна віншуе эканамістаў і спецыялістаў, якія маюць непасрэднае дачыненне да эканамічнай дзейнасці з прафесійным святам – Днём эканаміста!
Большую частку часу вам даводзіцца мець справу з лічбамі, дамовамі, але эканаміст павінен глядзець у будучыню, прадбачыць эканамічны эфект ад выканання любых работ.
Вы не толькі ўдзельнічаеце ў стварэнні іміджу прадпрыемстваў, эканамічнага і гаспадарчага комплексу ў цэлым, але і фарміруеце эканамічны патэнцыял Глыбоцкага раёна.
Упэўненыя, што толькі ў сумеснай дзейнасці будзе забяспечвацца ўстойлівае, дынамічнае развіццё раёна, вобласці, рэспублікі.
Жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, новых поспехаў на карысць працвітання краіны і павышэння якасці жыцця людзей.