Кіраўніцтва раёна павіншавала банкаўскіх і фінансавых работнікаў са святам
Паважаныя банкаўскія і фінансавыя работнікі, ветэраны працы!
Ад імя кіраўніцтва Глыбоцкага раёна прыміце самыя сардэчныя віншаванні з прафесійным святам.
Развітая банкаўская і фінансавая сістэма – гэта надзейная апора эканомікі, адна з асноў стабільнасці і дабрабыту краіны і рэгіёну.
Сучасныя рэаліі прад’яўляюць да вас сур’ёзныя патрабаванні – гэта высокая кваліфікацыя, правільны менеджмент, уменне працаваць з людзьмі, вялікая самааддача і адданасць сваёй справе.
Прыемна адзначыць, што банкаўскія ўстановы Глыбоцкага раёна ўносяць свой дастойны ўклад у справу дасягнення запланаваных параметраў развіцця банкаўскай сферы вобласці і рэспублікі ў адпаведнасці з грашова-крэдытнай палітыкай нашай дзяржавы.
Жадаем усім работнікам банкаўскіх і фінансавых устаноў надзейных дзелавых партнёраў, сумленных кліентаў, росту і росквіту бізнэса. Няхай кожны дзень прыносіць фінансавыя поспехі, а новыя мэты дапамагаюць паляпшаць фінансавую і інвестыцыйную прывабнасць нашага раёна.
Шчасця, здароўя і дабрабыту вам і вашым родным.
Пётр Бялусь, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.
Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.