Кіраўніцтва раёна павіншавала эколагаў і абаронцаў прыроды Глыбоцкага раёна са святам

Кіраўніцтва раёна павіншавала эколагаў і абаронцаў прыроды Глыбоцкага раёна са святам


Кожны жыхар нашай Беларусі, кожны чалавек на Зямлі нясе адказнасць за чыстае паветра, празрыстую ваду, урадлівую глебу, будучыню нашых нашчадкаў, будучыню цэлай планеты.

У гэты дзень жадаем каб поспех спадарожнічаў у вашай справе, бо менавіта вы захоўваеце наш мір у далікатнай раўнавазе прыроды і чалавека. Няхай жа ваша дзейнасць заўсёды знаходзіць прызнанне, прыносіць карысць і ўсеагульны дабрабыт.

Шчыра дзякуем усім, хто па абавязку службы або па пакліканні сэрца сваёй працай і беражлівым стаўленнем да прыроды ўносіць бясцэнны ўклад у аздараўленне навакольнага асяроддзя і памнажэнне багаццяў роднай прыроды.

Ад усёй душы жадаем вам дабрабыту, новых паспяховых праектаў на карысць роднага краю.

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў

Кіраўніцтва раёна павіншавала эколагаў і абаронцаў прыроды Глыбоцкага раёна са святам | Глубокский райисполком