Кіраўніцтва раёна павіншавала работнікаў і ветэранаў энергетычнай галіны Глыбоцкага раёна са святам
Паважаныя работнікі і ветэраны энергетычнай галіны Глыбоцкага раёна!
Ад імя кіраўніцтва раёна віншуем вас з прафесійным святам – Днём энергетыка!
Энергетычная галіна па праву лічыцца адной з самых жыццёва неабходных і складаных.
Сучасны энергетычны комплекс – гэта ключ да развіцця рэгіянальнай эканомікі, павышэння сацыяльнага дабрабыту нашых грамадзян.
Ад штодзённай працы энергетыкаў напрамую залежыць стабільная праца прадпрыемстваў прамысловасці і сельскай гаспадаркі, арганізацый і ўстаноў, аб’ектаў сацыяльнай сферы.
Вашы прафесіяналізм, веды і пастаяннае імкненне да дасягнення высокай эфектыўнасці ў рабоце спрыяюць паспяховаму вырашэнню вытворчых задач і развіццю нашага раёна.
Асаблівую падзяку выказваем ветэранам галіны, чый каштоўны вопыт сёння дапамагае маладому пакаленню энергетыкаў авалодваць прафесійнымі ведамі, удасканальваць майстэрства, захоўваць і прымнажаць працоўныя традыцыі.
У любы час года, у любых умовах надвор’я і экстрэмальных сітуацыях вы гатовы дзейнічаць зладжана і аператыўна, забяспечваючы камфорт і ўтульнасць у паўсядзённым жыцці кожнага жыхара Глыбоччыны.
Дзякуем вам за добрасумленную працу, адказны падыход да справы. Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, невычэрпнай энергіі і безаварыйнай працы!
Пётр Бялусь, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.
Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.