Кіраўніцтва раёна павіншавала работнікаў і ветэранаў Глыбоцкай ПМК меліявадгас са святам
Паважаныя работнікі і ветэраны Глыбоцкай ПМК меліявадгас!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з Днём меліяратара!
Дзень меліяратара – гэта свята людзей, чыя праца адраджае зямлю і надае ёй высакароднасць. Меліярацыя зніжае рызыкі страты ўраджаю, забяспечвае ўстойлівасць сельскагаспадарчай вытворчасці, павышае інвестыцыйную прывабнасць аграпрамысловага комплексу.
Пашырэнне апрацоўваных земляў, павышэнне ўрадлівасці глебы, пераўтварэнне навакольнага свету – за ўсім гэтым стаіць каласальная праца і высокая адказнасць меліяратара. Упэўнены, што абапіраючыся на традыцыі папярэднікаў, у спалучэнні з сучаснымі тэхналогіямі, вы і надалей будзеце рабіць істотны ўнёсак у паспяховае развіццё сельскай гаспадаркі Глыбоцкага раёна.
Асаблівыя словы падзякі ветэранам меліярацыйнай галіны, якія перадаюць свае веды, вопыт і майстэрства маладому пакаленню, за высокі прафесіяналізм, адданасць рабоце, адказнасць і працавітасць.
Дзякуй вам, паважаныя сябры, за бязмежную любоў да прафесіі, за ваш актыўны ўдзел у высокай місіі – забеспячэнні харчовага дабрабыту нашай Глыбоччыны і Рэспублікі Беларусь.
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт.
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў.