Кіраўніцтва раёна павіншавала работнікаў і ветэранаў лясной гаспадаркі Глыбоччыны са святам
Паважаныя работнікі і ветэраны лясной гаспадаркі Глыбоччыны!
Ад імя кіраўніцтва раёна прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў лесу!
Праца лесаводаў не толькі высакародная па сваім прызначэнні, але і вельмі важная для развіцця эканомікі краіны. Бо лес для Беларусі – адзіная пастаянна аднаўляльная крыніца сыравіны і энергіі. Таму, зберагаючы зялёныя ўгоддзі Глыбоцкага раёна, ажыццяўляючы вялікую працу па аднаўленні і прымнажэнні лясоў, вы ўносіце неацэнны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны.
Упэўнены, што багаты вопыт работнікаў лясной гаспадаркі раёна і іх працавітасць дапамогуць і далей паспяхова спраўляцца з усімі задачамі, якія стаяць перад галіной.
Ад душы выказваем усім работнікам, ветэранам галіны прызнанне за нялёгкую працу.
Жадаем вам новых дасягненняў, упэўненасці ў будучым, энергіі і аптымізму! Моцнага здароўя, шчасця і сямейнага дабрабыту вам і вашым блізкім!
Пётр Бялусь, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.
Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.