Кіраўніцтва раёна павіншавала работнікаў і ветэранаў пракуратуры Глыбоцкага раёна са святам
Паважаныя работнікі і ветэраны пракуратуры Глыбоцкага раёна!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў шчыра віншуем з прафесійным святам!
Гісторыя станаўлення органаў пракуратуры – гэта штодзённая карпатлівая праца многіх пакаленняў супрацоўнікаў па фарміраванні прававых асноў дзяржавы і грамадства, стварэнню надзейнага шчыта па супрацьдзеянні злачыннасці.
Гэта нялёгкая праца, выканаць якую пад сілу толькі прынцыповым і мудрым людзям, з абвостраным пачуццём справядлівасці.
Упэўнены, што і ў далейшым, грунтуючыся на традыцыях папярэдніх пакаленняў пракурораў, вы будзеце ўзважана і аб'ектыўна вырашаць пастаўленыя перад вамі задачы, з поўнай адказнасцю, сумленна і аддана служыць дзяржаве і грамадству, забяспечваць вяршэнства права і законнасці.
Шчыра дзякуем ветэранам за дастойны ўклад ва ўмацаванне законнасці і правапарадку, перадачу назапашанага вопыту маладому пакаленню.
Паважаныя работнікі і ветэраны пракуратуры, жадаем вам і вашым сем'ям моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту.
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт.
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў.