Кіраўніцтва раёна павіншавала работнікаў і ветэранаў рэдакцыі раённай газеты «Веснік Глыбоччыны» з Днём друку.
5 мая 2026
Паважаныя работнікі і ветэраны рэдакцыі раённай газеты «Веснік Глыбоччыны»!
Ад імя кіраўніцтва раёна прыміце шчырыя віншаванні з Днём друку – вашым прафесійным святам!
Раённая газета і сёння застаецца надзейнай крыніцай актуальнай інфармацыі, дэманструючы высокі ўзровень прафесіяналізму і актыўную грамадзянскую пазіцыю. Дзякуючы майстэрству вашага слова чытачы здольны адрозніваць праўду сярод вялікага патоку звестак.
Жадаем вам натхнення, творчых поспехаў і энергіі для рэалізацыі самых смелых ідэй і праектаў. Няхай ваша праца заўсёды знаходзіць водгук у сэрцах чытачоў!
Шчасця, здароўя і дабрабыту вам і вашым блізкім!
Максім Бакураў, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.
Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.