Кіраўніцтва раёна павіншавала работнікаў і ветэранаў землеўпарадкавальнай і картографа–геадэзічнай службы са святам
Паважаныя работнікі і ветэраны землеўпарадкавальнай і картографа–геадэзічнай службы Глыбоцкага раёна!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў прыміце віншаванні з прафесійным святам!
Лёс беларускага народа, яго дабрабыт ва ўсе часы быў звязаны з асноўным нацыянальным багаццем – зямлёй. Эфектыўнае выкарыстанне зямельных рэсурсаў, руплівае і клапатлівае стаўленне да іх – наш абавязак перад цяперашнім і будучым пакаленнямі.
На вас ускладзена асаблівая адказнасць – ажыццяўленне эфектыўнага дзяржаўнага кантролю за аховай і рацыянальным выкарыстаннем зямель, якаснае правядзенне землеўпарадкавальных і зямельна-кадастравых работ, улік і дзяржаўная рэгістрацыя нерухомасці, вядзенне дзяржаўнага зямельнага кадастра.
Прыміце словы падзякі за добрасумленнае і адказнае выкананне пастаўленых перад вамі задач. Няхай адданасць прафесіі, добрасумленнае выкананне ўскладзеных задач і ў далейшым будуць забяспечваць высокія вынікі вашай працы.
Жадаем вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, новых працоўных поспехаў.
Пётр Бялусь, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.
Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.