Кіраўніцтва раёна павіншавала са святам Раства Хрыстова праваслаўных хрысціян Глыбоччыны

Кіраўніцтва раёна павіншавала з надыходам Раства Хрыстова праваслаўных хрысціян Глыбоччыны

6 студзеня 2026

Паважаныя жыхары Глыбоччыны! Прыміце шчырыя віншаванні са светлым святам Раства Хрыстова.

Вялікая ўрачыстасць Святой ночы аб’ядноўвае людзей вакол высакародных мэт. Віфліемская зорка асвятляе шлях да міласэрнасці і дабрыні, любові і надзеі.

Раство – сямейнае свята, якое сустракаюць сярод родных і блізкіх. У гэты час у нашых душах пасяляюцца надзея на лепшае і вера ў здзяйсненне самых запаветных мар.

Няхай гэтыя светлыя дні напаўняюць нас чыстымі думкамі і натхняюць на добрыя ўчынкі, дораць светлы настрой і цяпло, умацоўваюць духоўныя і маральныя асновы. Няхай растуць здаровымі дзеці і ўнукі, сустрэнуць каханне і шчасце маладыя, у радасці і дабрабыце жыве мудрае пакаленне старэйшых.

Дастатку, узаемаразумення і згоды кожнай сям’і!

 

Пётр Бялусь, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.

Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.