Кіраўніцтва раёна павіншавала са святам ратавальнікаў Глыбоцкага раёна

Кіраўніцтва раёна павіншавала са святам ратавальнікаў Глыбоцкага раёна

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў віншуем вас з прафесійным святам – Днём ратавальніка.

Выратаванне чалавечага жыцця – складаная, адказная і вельмі ганаровая праца, якая патрабуе самаадданасці і мужнасці, высокай кваліфікацыі і ініцыятыўнасці. Спагадлівасць, суперажыванне, адвага і імкненне адгукнуцца на чужую бяду – гэтыя якасці адрозніваюць супрацоўнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Шчыра дзякуем ветэранам, якія змаглі стварыць трывалы падмурак сістэмы выратавання людзей і прадухілення здарэнняў. Вы з'яўляецеся сапраўдным прыкладам прафесіяналізму і арыенцірам для моладзі.

Паважаныя ратавальнікі, дзякуй вам за гераічнасць, за нялёгкую працу, неабыякавасць і ўменне ў лічаныя хвіліны прыйсці на дапамогу!

Жадаем моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў у высакароднай справе выратавання людзей і служэння роднай Глыбоччыне і Беларусі!

З павагай,

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт.                            

Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў.

Кіраўніцтва раёна павіншавала са святам ратавальнікаў Глыбоцкага раёна | Глубокский райисполком