Кіраўніцтва раёна павіншавала супрацоўнікаў і ветэранаў архіўнай справы

Кіраўніцтва раёна павіншавала работнікаў і ветэранаў архіўнай справы

6 кастрычніка 2025

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны архіўнай справы!

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў прыміце віншаванні з прафесійным святам – Днём архіварыуса!

Карпатлівая праца і стваральная энергія архіварыусаў на працягу многіх гадоў накіраваны на дасягненне адзінай мэты – захаванне нацыянальнай гісторыі, дакументальнай спадчыны беларускага народа, яго навуковых, культурных і эканамічных дасягненняў.

Дзякуючы энтузіязму і высокаму прафесіяналізму архіварыусаў атрымалася сфарміраваць і зберагчы для будучых пакаленняў сотні тысяч унікальных дакументаў аб мінулым Беларусі, пра людзей, якія пакінулі яркі след у жыцці нашай дзяржавы на розных этапах яго развіцця.

Глыбоцкімі архіварыусамі сёння праводзіцца вялікая інфармацыйная работа, рэалізуецца цэлы комплекс задач па сістэматызацыі і далейшым папаўненні архіўных фондаў, укараненні навейшых лічбавых тэхналогій у рамках асноўных напрамкаў дзейнасці.

Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту!

Пётр Бялусь, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта

Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў