Кіраўніцтва раёна павіншавала супрацоўнікаў і ветэранаў землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы са святам
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Зямельныя рэсурсы з'яўляюцца асновай нацыянальнага багацця Беларусі. Ваша праца мае важнае дзяржаўнае і грамадскае значэнне. Руплівае і клапатлівае стаўленне да зямлі, захаванне яе ўрадлівасці, разумнае выкарыстанне і акультурванне – наш абавязак перад будучымі пакаленнямі.
Менавіта адказнасць і вопыт, прафесіяналізм і любоў да роднай зямлі работнікаў землеўпарадкавальнай службы з'яўляюцца залогам захавання зямельных рэсурсаў нашай Глыбоччыны для наступных пакаленняў.
Жадаем усім работнікам галіны моцнага здароўя, здзяйснення намечаных планаў, поспехаў і дабрабыту.
З павагай,
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт
Глыбоцкі раёны Савет дэпутатаў