Кіраўніцтва раёна павіншавала жыхароў Глыбоччыны са святам Вялікадня
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў сардэчна віншуем вас са светлым святам Вялікадня!
Традыцыі гэтай светлай урачыстасці зыходзяць з глыбіні стагоддзяў. Хрыстова Уваскрасенне – вечнае свята абнаўлення, невычэрпная крыніца высокіх маральных каштоўнасцей хрысціянства.
Вялікдзень абуджае ў нас імкненне тварыць добрыя справы, дарыць людзям радасць і надзею, ахінаць цяплом і клопатам тых, хто мае патрэбу ў спагадзе, быць міласэрным і несці блізкім дабро.
Няхай жа светлае свята Вялікадня сагрэе вашы сэрцы верай і любоўю, напоўніць спакоем і ўтульнасцю дамы, дапаможа падняцца над мітуснёй і дробнымі разладамі, падорыць прыемныя моманты сустрэч з роднымі і блізкімі і надасць сіл.
Шчыра жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця і поспехаў у добрых справах і пачынаннях!
З павагай,
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў