Кіраўніцтва раёна павіншавала жыхароў Глыбоччыны з Днём народнага адзінства
Паважаныя жыхары Глыбоччыны!
Сёння ўся наша краіна адзначае адно з найважнейшых дзяржаўных святаў – Дзень народнага адзінства.
Гэты дзень вяртае нас да гістарычнай даты 17 верасня 1939 года, калі быў пакладзены пачатак уз’яднанню Усходняй і Заходняй Беларусі, магчымасці развівацца ў межах адной рэспублікі. Таму 17 верасня па праву называюць пунктам адліку новай гісторыі адзінага беларускага народа.
Як сведчыць гісторыя, наша сіла ў адзінстве, грамадзянскай салідарнасці, патрыятызме, гатоўнасці аддаваць свае сілы, веды і талент у імя далейшага развіцця Беларусі. Усіх нас аб’ядноўвае адказнасць за лёс краіны, за захаванне традыцый і духоўных каштоўнасцей.
Сённяшняя знамянальная дата заклікана аб’яднаць усе пакаленні беларусаў. Дык няхай 17 верасня стане для кожнага з нас асаблівым днём усведамлення асабістага дачынення да ўмацавання адзінства беларускага народа. Бо толькі сумеснымі намаганнямі і з’яднаўшыся мы зберажом мір і дабрабыт на нашай зямлі.
Сёння наша краіна упэўнена глядзіць у будучыню, мы разам гатовыя супрацьстаяць любым выклікам і сваёй стваральнай працай зрабіць усё, каб Рэспубліка Беларусь заставалася паспяховай і незалежнай дзяржавай.
Шчыра віншуем усіх са святам! Моцнага вам здароўя, мірнага неба над галавой і поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях на карысць нашай Радзімы!
З Днём народнага адзінства!
Пётр Бялусь, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта
Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў