Кіраўніцтва раёна павіншавала жыхароў Глыбоччыны з надыходзячым Новым 2025 годам! Паважаныя жыхары Глыбоччыны! Дарагія сябры! Прыміце віншаванні з надыходзячым Новым 2025 годам!

Кіраўніцтва раёна павіншавала жыхароў Глыбоччыны з надыходзячым Новым 2025 годам! Паважаныя жыхары Глыбоччыны! Дарагія сябры! Прымі

31 снежня 2024

Набліжэнне Новага года дорыць нам самыя светлыя пачуцці, знаёмыя з дзяцінства: мы заўсёды чакаем яго з радасцю, надзеяй і хваляваннем. Гэты час цёплых сустрэч з самымі роднымі і блізкімі, калі мы разам падводзім вынікі і будуем планы на будучыню.

Кожнаму з нас 2024 год запомніўся асабістымі поспехамі, выкананнем намечаных планаў, спраўджанымі надзеямі. Для Глыбоччыны гэта быў год паспяховага руху наперад, і мы завяршаем яго з годнымі вынікамі. У гэтым заслуга кожнага нашага земляка. Дзякуючы вашай працы, актыўнасці і мэтанакіраванасці мы зноў даказалі, што ў нашага раёна велізарны патэнцыял і слаўныя традыцыі.

У гэты святочны дзень мы дзякуем усім, хто ўнёс свой уклад у агульную справу развіцця і росквіту Глыбоцкага раёна.

Паважаныя землякі! Няхай Новы 2025 год прынясе надзею, любоў і новыя магчымасці. Мы дзякуем кожнаму за вашу згуртаванасць, за ўсё, чаго мы дамагліся разам. Ад усяго сэрца жадаем, каб кожны дзень гэтага года быў напоўнены мірнымі справамі, радасцю і супольным адзінствам.

З Новым годам вас! З Новым шчасцем! З новымі надзеямі на заўтрашні шчаслівы дзень!


Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў