Кіраўніцтва раёна віншуе жанчын Глыбоччыны са святам 8 сакавіка
7 сакавіка 2025
Дарагія глыбачанкі і жыхаркі Глыбоцкага раёна, віншуем вас з Днём жанчын!
Гэта асаблівае свята напоўнена цеплынёй і пяшчотай, пачуццём глыбокай удзячнасці да жанчыны. Прыгажосць і вернасць, мудрасць і шчодрасць – гэта бясцэнныя якасці, якімі вы шчодра надзелены.
Неацэнная ваша роля ў развіцці аховы здароўя і адукацыі, прамысловасці і сельскай гаспадаркі, культуры і навукі, сістэмы дзяржаўнага кіравання і бізнесу. Вы з’яўляецеся захавальніцамі сямейных каштоўнасцей і перадаеце іх падрастаючаму пакаленню. Дзякуй за вашу жыццёвую мудрасць, працавітасць, прафесіяналізм.
Жадаем вам здароўя і жаночага шчасця, радасці і дабрабыту, прыгажосці і абаяння, яркіх уражанняў і цудоўнага вясновага настрою.
Няхай у вашай душы не згасае агонь стварэння і дабрыні, сэрца поўніцца радасцю і надзеяй, у доме пануюць утульнасць і гармонія. Будзьце любімыя і шчаслівыя!
З павагай,
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт.
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў.