Кіраўніцтва Глыбоцкага раёна віншуе з Днём работнікаў лесу
Паважаныя работнікі і ветэраны лясной гаспадаркі Глыбоцкага раёна! Шчыра віншуем вас з прафесійным святам – Днём работнікаў лесу!
Лясная гаспадарка – гэта галіна, у якой увасоблены традыцыі многіх пакаленняў, наш галоўны прыродны рэсурс і нацыянальнае багацце. Беражлівыя адносіны да лесу – клопат аб будучыні роднага краю, аб дабрабыце і здароўі будучых пакаленняў.
Выказваем падзяку ўсім, хто сваёй штодзённай працай уносіць уклад у развіццё лясной гаспадаркі Глыбоччыны. Дзякуючы вашым намаганням і прафесіяналізму гэтае нацыянальнае багацце будзе служыць многім пакаленням беларусаў.
Вы – сапраўдныя патрыёты і адданыя сваёй справе людзі, якія шчыра любяць прыроду і клапоцяцца аб яе захаванні. Выказваем вялікую ўдзячнасць кожнаму работніку за старанную працу, адказнасць і безмежную любоў да роднай прыроды.
Няхай вашы працоўныя поспехі памнажаюцца, а ў сям’ях пануюць мір і дабрабыт! Моцнага здароўя, дабра і ўзаемаразумення вам і вашым блізкім!
Максім Бакураў, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.
Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.