Кіраўніцтва раёна адрасавала віншаванне з Днём работнікаў дзяржаўнай статыстыкі

Кіраўніцтва раёна адрасавала віншаванне з Днём работнікаў дзяржаўнай статыстыкі

Паважаныя работнікі і ветэраны аддзела статыстыкі Глыбоцкага раёна!

Ад імя кіраўніцтва раёна прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў дзяржаўнай статыстыкі!

Сёння статыстыка зяўляецца важным інструментам дзяржаўнага кіравання. Менавіта на ёй грунтуюцца прагнозы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, вобласці і рэгіёна, паводле яе даных ажыццяўляецца ацэнка іх выканання.

Дзякуючы вашай добрасумленнай працы, прафесіяналізму, адказнасці, зладжанаму ўзаемадзеянню з субектамі гаспадарання і іншымі службамі забяспечваецца дакладнае выкананне пастаўленых задач.

Асаблівыя словы падзякі ветэранам статыстычнай службы за сумленную працу і добрасумленнае стаўленне да сваіх абавязкаў.

Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, аптымізму і поспехаў у прафесійнай дзейнасці.

 

Максім Бакураў, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.

Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.

 

 

Кіраўніцтва раёна адрасавала віншаванне з Днём работнікаў дзяржаўнай статыстыкі | Глубокский райисполком