Кіраўніцтва раёна павіншавала бацькоў са святам
Паважаныя мужчыны-бацькі !
Ад імя кіраўніцтва Глыбоцкага раёна віншуем вас з Днём бацькі!
Бацькоўства – гэта высокае званне, вялікая адказнасць і безумоўная любоў. Бацька – гэта надзейная апора сям’і, мудры настаўнік і абаронца. Менавіта на вашых плячах трымаецца дабрабыт дзяцей, а значыць, і будучыня ўсяго нашага грамадства.
У Глыбоцкім раёне мы па праву ганарымся мужчынамі, якія паспяхова спалучаюць адданасць сваёй справе, працавітасць і шчыры клопат пра блізкіх. Ваша штодзённая стваральная праца на карысць роднай зямлі, актыўная грамадзянская пазіцыя і выхаванне дастойнай змены – гэта важкі ўклад у развіццё і працвітанне нашага раёна і ўсёй Беларусі. Моцная, дружная сям’я, дзе пануюць павага і паразуменне, заўсёды была і застаецца галоўным багаццем нашай дзяржавы.
Жадаем вам моцнага здароўя, бадзёрасці духу, невычэрпнай энергіі і даўгалецця. Няхай ваш аўтарытэт і жыццёвая мудрасць заўсёды служаць надзейным арыенцірам для падрастаючага пакалення. Хай у вашых дамах заўсёды пануюць мір і згода, а дзеці цешаць вас сваімі поспехамі і добрымі ўчынкамі.
Новых вам здзяйсненняў, сямейнага шчасця і дабрабыту!
Максім Бакураў, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.
Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.